Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гонар 500-годзьдзя кнігадрукаваньня ў ВКЛ за Скарыну памоляцца ў Вільні, Варшаве, Менску, Падуі, Полацку і Празе


Ілюстрацыя з Псалтыра Францішка Скарыны 1517 году

У Менску і шэрагу эўрапейскіх гарадоў 20 студзеня адправяць службы за першадрукара, доктара Францішка Скарыну ў гонар 500-годзьдзя выпуску першай друкаванай кнігі ў ВКЛ.

У віленскім Катэдральным саборы сьвятую імшу адслужыць біскуп Арунас Панішкайціс 20 студзеня ў 17:30.

Увечары таго ж дня ў Вышаградзкай катэдры ў Празе малітву ўзначаліць кардынал Дамінік Дука, у Менску — арцыбіскуп Менскі і Магілёўскі Юры Станеўскі, у родным Скарыну Полацку службу адправіць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, таксама богаслужбы зладзяць у Варшаве і ў італьянскай Падуі, паведамляецца на сайце бібліятэкі імя братоў Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы.

У катэдральным саборы Варшавы экумэнічная служба памяці Скарыны пройдзе 20 студзеня а 19 гадзіне.

Сёлета 500 гадоў ад пачатку кнігадрукаваньня ў Вялікім Княстве Літоўскім

Беларускі першадрукар Францішак Скарына, вярнуўшыся з Прагі, заклаў у Вільні, у доме бурмістра Якуба Бабіча, друкарню, дзе ў 1522 годзе выпусьціў у сьвет малітоўны зборнік – «Малую падарожную кніжку«, першую друкаваную кнігу ВКЛ.

Таму 2022 год рашэньнем Сойму Літоўскай Рэспублікі абвешчаны ў краіне Годам Францішка Скарыны, урад Літвы ўхваліў вялікі плян урачыстасьцяў. Да ўшанаваньня юбілею ў розных краінах, зь якімі зьвязаны жыцьцёвы шлях першадрукара, спрычыніўся і Каталіцкі касьцёл.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG