Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане не паўстаньне, а «разборка» кланаў. Меркаваньне экспэрта па Цэнтральнай Азіі Аркадзя Дубнова


Алматы, Казахстан, 6 студзеня 2022 г.

Чаму Такаеў зьвярнуўся да АДКБ па дапамогу? Ці справядлівая вэрсія, што цяперашнія падзеі ў Казахстане — гэта змаганьне ўладных кланаў Такаева і Назарбаева? Якімі будуць палітычныя наступствы ўводу войскаў АДКБ у Казахстан?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае расейскі экспэрт па Цэнтральнай Азіі Аркадзь Дубноў.

Дубноў

  • Сёньня Такаеў выступіў са зваротам, у якім больш не казаў пра замежнае ўмяшаньне, ён не казаў пра замежных тэрарыстаў.
  • Але пра тэрарыстаў казаў, калі было, паводле яго, каля 20 тысячаў баевікоў у Алматы, дзеяньні якіх нібыта каардынаваліся з адзінага цэнтру.
  • Ён не сказаў, што гэта быў замежны цэнтар.
Аркадзь Дубноў
Аркадзь Дубноў
  • Ён адмовіўся ад вэрсіі, якую вымушаны быў падтрымліваць дзеля запрашэньня войскаў АДКБ, што прадугледжвае зьнешнюю агрэсію.
  • Але войскі ўжо прыйшлі, справа была зробленая.
  • Цяпер можна казаць праўду, толькі праўду... Але ня ўсю праўду.
  • Праўда палягае ў тым, што гэтыя баевікі ня зь неба ўпалі.
  • Гэтыя людзі падпарадкоўваліся аднаму з кіраўнікоў КНБ (Камітэту нацыянальнай бясьпекі).
  • Размова ідзе пра любімага пляменьніка Назарбаева, генэрала Самата Абіша.
  • Ён быў звольнены з пасады намесьніка старшыні КНБ, таксама быў звольнены кіраўнік КНБ Карым Масімаў.
  • Масімава, былога прэм’ера, прызначылі кіраўніком КНБ для забесьпячэньня патрэбнага характару транзыту.
  • У першыя дні студзеня гэта была акцыя сацыяльна-эканамічнага пратэсту супраць рэзкага падвышэньня цэнаў на звадкаваны газ.
  • Спачатку пратэст ахапіў заходні Казахстан, нафтаздабыўны рэгіён краіны.
  • Пратэст хутка, як па бікфордавым шнуры, ахапіў усю краіну.
  • У ім праявілася агульнае незадавальненьне ўладай у Казахстане.
  • Гэта стала вынікам і першага, няўдалага, млявага выступу Такаева, які абрынуўся з пагрозамі на казахстанскую моладзь.
  • Ён увесь час пазьніўся.
  • 5 студзеня ён ужо выступіў з палітычнымі прапановамі.
  • Ён паспрабаваў пазбавіцца ад дваяўладзьдзя і зьняць Назарбаева з пасады старшыні Рады бясьпекі.
  • Тым самым ён забясьпечыў сябе моцнага ворага. І гэты вораг выступіў.
  • Уражвае загад Такаева страляць без папярэджаньня.
  • А хто такі сёньня Назарбаеў?
  • Гэта помнік, які ў Талдыкаргане быў зрынуты з пʼедэсталу вяроўкамі за шыю.
  • Старога крыху нават шкада.
  • Застаюцца аскепкі сыстэмы Назарбаева.
  • Скандалы з маёмасьцю клану Назарбаева зараз будуць лунаць па ўсім сьвеце месяцы, а можа і гады.
  • У Такаева нечакана знайшліся палітычныя яйцы.
  • Ён палітычны прадукт эпохі Назарбаева.
  • 20 гадоў таму на пасадзе прэмʼера ён здушыў дэмакратычны пратэст на чале з Мухтарам Аблязавым.
  • У Казахстане, у адрозьненьне ад Беларусі 2020 году, подбіўка была сацыяльна-эканамічная.
  • Пратэст у Казахстане быў цалкам мужчынскі.
  • Жанчынам няма чаго рабіць на вуліцы, калі мужыкі высьвятляюць адносіны паміж сабой.
  • Казахі-амапаўцы ў пагонах — спачатку казахі, а потым ужо амапаўцы.
  • Таму яны ня могуць не падзяляць абурэньня несправядлівасьцю.
  • Таму яны могуць складаць зброю, бо казахі — браты адзін аднаму.
  • А ў Беларусі, калі ты ня ўлада, то ты казурка.
  • Калі Пяскоў казаў, што няма патрэбы ўва ўмяшаньні, гэта была характарыстыка першага, народнага пратэсту. А потым пачалося сутыкненьне кланаў.
  • Мы па-ранейшаму жывём у імпэрыі, якая недаразвалілася.
  • Яна разваліцца пры нашых унуках.
  • На думку Масквы, цэнтар мэтраполіі, незалежна ад таго, хто будзе кіраваць Казахстанам, павінен заставацца ў расейскай арбіце.
  • Гэта не Афганістан, і войскі АДКБ з Казахстану сыдуць.
  • Казахі гэта доўга цярпець ня будуць, гэта Азія, гэта Арда.
  • Мэта ўводу войскаў — паказаць, што гэта зона ўплыву Расеі.
  • Маскве ня трэба, каб Такаеў быў поўнай марыянэткай.

Што было раней

  • Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў 7 студзеня выступіў са зваротам да грамадзянаў краіны, у якім заявіў, што даў загад праваахоўным органам і войску адкрываць агонь на паражэньне без папярэджаньня.
  • «Якое глупства, якія могуць быць перамовы са злачынцамі і забойцамі. Нам давялося мець справу з бандытамі і тэрарыстамі, падрыхтаванымі. Таму іх трэба зьнішчаць, і гэта будзе зроблена бліжэйшым часам», — цытуе словы прэзыдэнта выданьне Orda.kz.
  • Пятага студзеня прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў зьвярнуўся да краін — удзельніц АДКБ з просьбай увесьці войскі для барацьбы з «тэрарыстамі». Экспэрты называюць АДКБ структурай, з дапамогай якой Масква кіруе суседнімі краінамі. Раней просьбы аб міратворцах АДКБ не выконвала.
  • Шостага студзеня ў краіну прыбылі вайскоўцы з Расеі. Пазьней стала вядома, што ў Казахстан «у складзе сіл АДКБ вылецела беларуская міратворчая рота са 103-й паветрана-дэсантнай брыгады сіл спэцапэрацый». Таксама ў Казахстан накіруюць 200 вайскоўцаў з Таджыкістану і 70 — з Армэніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG