Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падлетак-сірата ўцёк зь Беларусі праз перасьлед. Ягоны сябар загінуў


Саша і Дзіма вырасьлі ў дзіцячым доме ў Беларусі. Летам 2020-га абодва ўдзельнічалі ў пратэстах, хоць ім яшчэ не было 18-ці. На іх завялі крымінальную справу. Дзіма ня вытрымаў ціску сьледчага і скончыў жыцьцё самагубствам. Саша вырашыў уцячы зь Беларусі і пачаць жыцьцё наноў.

  • Дзіма хацеў дабіцца праўды... Ня ведаю, як яго можна было давесьці так, каб ён зрабіў гэта.
  • Падчас пратэстаў мы бачылі, як [сілавікі] білі людзей. Чалавек ляжыць, а яго б’юць 10–20 чалавек... Мне хоць і не было 18, і я ня мог галасаваць, але хоць нечым я мог дапамагчы, масавасьць нейкую стварыць.
  • Я ў вышуку, бо не зьявіўся на суд. Двум чалавекам, якія за мяне паручаліся, далі штрафы — па 100 базавых, здаецца.
  • Выйшаў з суду і зразумеў, што прысуд ужо напісаны і трэба зьяжджаць.
  • Гэта толькі першы бой. Думаю, яшчэ ўсё будзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG