Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь паступіла партыя новых расейскіх бронетранспартэраў БТР-82А


БТР-82А, ілюстрацыйнае фота.

Новая тэхніка прыбыла ў Горадзенскі гарнізон з расейскага Арзамасу.

Паводле камандзіра мэханізаванага батальёну 6-й брыгады Дзьмітрыя Міцкевіча, гэта «плянавая пастаўка баявой тэхнікі, якая ажыцьцяўляецца ў рамках пераўзбраеньня Ўзброеных сіл Беларусі».

«Акрамя бронетранспартэраў БТР-82А, парк брыгады папоўняць камандзірскія машыны БТР-80К і браняваныя мэдычныя машыны БММ», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны Беларусі.

Удакладняецца, што спэцыялісты батальёну ўжо прайшлі падрыхтоўку ў 72-м Аб'яднаным навучальным цэнтры і гатовыя выконваць задачы на новым узбраеньні і тэхніцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG