Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Соф’і Сапезе выставілі канчатковае абвінавачаньне; ухвалілі праект закону аб ужываньні зброі ўнутранымі войскамі. Найважнейшае за 8 сьнежня


Соф'я Сапега

Падзеі 8 сьнежня.

Былы авіядыспэтчар распавёў польскім сьледчым, што яму вядома пра прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Менску ў траўні сёлета

Справу расейкі Соф’і Сапегі, сяброўкі журналіста Рамана Пратасевіча, неўзабаве перададуць у суд, ёй пагражае да 6 гадоў турмы

Затрымалі Дзьмітрыя Плашчынскага, сузаснавальніка і распрацоўніка WiFi Map, які займаецца гэтым праектам з 2012 году

Рэдактар выданьня «Ежедневник» Сяргей Сацук затрыманы, яго адправяць у СІЗА КДБ

Паводле работнікаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, толькі за два дні звольнілі 25 выкладчыкаў

Пра сьмерць бацькі палітзьняволенай Валерыі Касьцюговай напісала яе дачка Настасься

Доступ да сайту «Брестской газеты» быў абмежаваны паводле пастановы пракурора Берасьцейскай вобласьці

За мінулыя суткі адбылася 51 спроба нелегальнага перасячэньня беларуска-польскай мяжы

Урад Польшчы прыняў пастанову, згодна зь якой усе тавары, што ўвозяцца аўтатранспартам з Польшчы ў Беларусь, у абавязковым парадку павінныя аснашчацца спадарожнікавымі навігацыйнымі плёмбамі

Палітвязень Анджэй Пачобут, які па-ранейшаму знаходзіцца ў беларускай турме, атрымаў галоўную журналісцкую прэмію Польшчы

Залежнасьць Менску ад Крамля і заявы Аляксандра Лукашэнкі пра Крым выклікаюць непакой у кіраўніцтва ЗША — заявіла намесьніца дзяржсакратара ЗША ў палітычных пытаньнях Вікторыя Нуланд

Сацыял-дэмакрат Оляф Шольц атрымаў 395 галасоў дэпутатаў Бундэстагу ў падтрымку сваёй кандыдатуры на пасаду канцлера Нямеччыны, супраць прагаласавалі 303 дэпутаты

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG