Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія EPAM, створаная беларусамі, увойдзе ў амэрыканскі індэкс найбагацейшых, S&P 500


Заснавальнік кампаніі EPAM Systems Аркадзь Добкін

S&P 500 — фондавы індэкс, у які ўключаныя акцыі 500 кампаніяў, што таргуюцца на фондавых біржах ЗША і маюць найбольшую капіталізацыю. Хто ў яго ўвойдзе, вырашаюць аналітыкі кампаніі Standard&Poor’s.

Каб кагосьці дадаць у індэкс — кагосьці трэба зь яго выключыць. EPAM заменіць у сьпісе кампанію Kansas City Southern, якая ўвайшла ў склад Canadian Pacific Railway Limited.

EPAM Systems — першая кампанія з краінаў былога СССР, якая ўвайшла ў S&P 500. Яе заснавалі два беларусы — Аркадзь Добкін і Леанід Лозьнер. Штаб-кватэра EPAM знаходзіцца ў Ньютаўне (ЗША), а яе аддзяленьні працуюць больш як у 40 краінах сьвету, у тым ліку і ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG