Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактар «Ежедневника» Сяргея Сацука затрымалі пасьля ператрусу і допыту


Сяргей Сацук

Рэдактара выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука затрымалі, яго адправяць у СІЗА КДБ.

Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Паводле інфармацыі БАЖ, Сацука ўзялі пад варту пасьля допыту ў Сьледчым камітэце ў старой справе аб атрыманьні хабару.

Як мы паведамлялі, раніцай 8 сьнежня ў доме Сяргея Сацука прайшоў ператрус, у яго канфіскавалі тэлефоны і ноўтбукі, а самога яго павезьлі ў Сьледчы камітэт.

Сёньня з раніцы сайт «Ежедневника» ej.by не адкрываецца ні з тэрыторыі Беларусі, ні з-за мяжы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG