Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз пандэмію закрылася адна з найвядомейшых у сьвеце фабрык елачных цацак


Елачныя цацкі

Фабрыка Sopel прадавала цацкі па ўсім сьвеце, але пандэмія COVID-19 падвяла рысу пад яе працай.

Завод вымушаны сказаць кліентам, што спыніў вытворчасьць. І менавіта крызіс стаў гэтаму прычынай, піша Gazeta Wyborcza.

Фабрыка Sopel працавала ў польскім горадзе Быдгашч з 1979 году, яна працягнула сямейным традыцыі 1930-х гадоў. З прычыны «сэзоннасьці» тавараў, якія яна выпускала, бум продажаў штогод адбываўся ў лістападзе і сьнежні, пад Каляды. На фабрыку ладзілі экскурсіі.

Пасьпяховая кампанія з трыма філіяламі па вытворчасьці шкляных шароў у свае лепшыя часы адпраўляла на экспарт каля 95% прадукцыі. Цацкі карысталіся вялікім попытам у ЗША, Аўстраліі, краінах Скандынавіі, Вялікай Брытаніі. Злучаныя Штаты былі пры гэтым асноўным пакупніком, набываючы штогод амаль два мільёны шкляных упрыгожаньняў для ялінак і некалькі сотняў тысяч вялікіх калекцыйных цацак.

У 2008 годзе падчас банкаўскага крызісу, які асабліва закрануў Злучаныя Штаты, фабрыка перажыла крызіс, аднак выстаяла, хоць вымушана скараціла штат. Пандэмія каранавірусу прывяла бізнэс да поўнага згортваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG