Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан абмяняў групу армянскіх палонных на мапы мінных палёў


Армянская вайсковая база ў Нагорным Карабаху, лістапада 2021

Армянскія вайскоўцы трапілі ў палон у мінулым месяцы пасьля чарговай успышкі агрэсіі на мяжы паміж дзьвюма дзяржавамі.

Азэрбайджан абмяняў 10 армянскіх палонных на мапу мінных палёў у Нагорным Карабаху, паведаміла Дзяржаўная служба бясьпекі Азэрбайджану. У перамовах наконт абмену брала ўдзел Расея.

Сёлета ў чэрвені ўжо быў падобны абмен. Тады азэрбайджанцы вярнулі Армэніі яе 15 вайскоўцаў з палону ў абмен на мапы.

Чарговае абвастрэньне армяна-азэрбайджанскага канфлікту адбылося 16 лістапада, у Баку паведамілі пра 7 забітых са свайго боку. У Ерэване пра 6 забітых і 30 палоненых са свайго. На мінулым тыдні ў Маскве адбылася сустрэча прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева і прэм’ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна пры ўдзеле прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Яны правялі перамовы па мірным урэгуляваньні.

Іншыя краіны заклікаюць Армэнію і Азэрбайджан правесьці дэмаркацыю мяжы. Тэрыторыі ў Нагорным Карабаху застаюцца перапоўненымі мінамі, усталяванымі армянскімі сіламі падчас кантролю гэтых абшараў. У Баку зьбіраюцца дзякуючы мапам разьмінаваць тэрыторыю, каб мець магчымасьць выкарыстоўваць яе.

Канфлікт у Карабаху

  • Тэрытарыяльная спрэчка паміж Армэніяй і Азэрбайджанам вакол Нагорнага Карабаху доўжыцца з канца 1980-х гадоў. Населеная пераважна этнічнымі армянамі Нагорна-Карабаская аўтаномная вобласьць пры падтрымцы Армэніі заявіла аб выхадзе з Азэрбайджанскай ССР, а ў верасьні 1991 году абвясьціла аб стварэньні «Нагорна-Карабаскай рэспублікі» («Арцах» па-армянску).
  • Падчас узброенага канфлікту 1988–1994 гадоў у рэгіёне загінулі 30 тысяч чалавек. Нагорны Карабах і некалькі прылеглых да яго раёнаў Азэрбайджану перайшлі пад фактычны кантроль узброеных сілаў Армэніі. У выніку сотні тысяч чалавек, пераважна этнічныя азэрбайджанцы, сталі ўцекачамі і вымушанымі перасяленцамі.
  • «Нагорна-Карабаская рэспубліка» не была афіцыйна прызнаная ніводнай зь дзяржаваў ААН, у тым ліку самой Армэніяй. У 1993 годзе ААН прыняла чатыры рэзалюцыі з патрабаваньнямі вываду армянскіх войскаў з Карабаху і прызнаньнем тэрыторыі часткай Азэрбайджану.
  • Пасьля чарговага абвастрэньня сытуацыі ў канцы верасьня 2020 году Азэрбайджан вярнуў пад свой кантроль раёны вакол Нагорнага Карабаху і ўзяў старажытны і сымбалічна істотны горад Шуша. Назаўтра пасьля ўзяцьця Шушы прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян, прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісалі мірнае пагадненьне аб спыненьні вайны ў рэгіёне.
  • Паводле дамовы за Армэніяй і Азэрбайджанам замацаваныя тэрыторыі, на якіх знаходзіліся войскі на момант падпісаньня дакумэнту. Уздоўж лініі дотыку разьмешчана міратворчая місія Расеі, якая на ліпень 2021 году складае каля 2 тысяч чалавек.
  • Нягледзячы на мірнае пагадненьне 2020 году, паміж войскамі дзьвюх краін пэрыядычна ўзьнікаюць перастрэлкі, якія прыводзяць да ўзяцьця ў палон і гібелі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG