Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Соф’і Сапезе прад’явілі канчатковае абвінавачаньне, ёй пагражае да 6 гадоў турмы


Соф’я Сапега

Справу расейкі Соф’і Сапегі, дзяўчыны Рамана Пратасевіча, неўзабаве перададуць у суд.

Сьледчы камітэт прад’явіў канчатковае абвінавачаньне, піша расейская служба ВВС, спасылаючыся на дзьве крыніцы. Асноўны артыкул, па якім абвінавачваюць Соф’ю Сапегу, — частка 3 артыкулу 130 КК Беларусі (распальваньне варажнечы).

Ёй пагражае 6 гадоў турмы — гэта мінімальны тэрмін па гэтым артыкуле з улікам заключанага Сапегай дасудовага пагадненьня са сьледзтвам.

Паводле інфармацыі крыніц, Сапега знаходзіцца ў цяжкім псыхалягічным стане, ня сьпіць па начах.

Толькі пасьля прысуду Сапегу змогуць экстрадаваць у Расею. Яе таксама зможа памілаваць Лукашэнка, сказаў адвакат Антон Гашынскі, які будзе займацца гэтымі працэдурамі ў справе Сапегі. Раней Гашынскі зьехаў зь Беларусі ў Расею пасьля таго, як яго выключылі з калегіі адвакатаў, і пачаў займацца адвакацкай практыкай у суседняй краіне.

Сапезе ставіцца ў віну адміністраваньне тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі», у якім публікуюцца асабістыя дадзеныя сілавікоў.

Са словаў крыніц ВВС, 3 сьнежня Сапегу выклікалі ў СК на сьледчыя дзеяньні. Да гэтага з 20 кастрычніка яна знаходзілася пад хатнім арыштам у Лідзе, у кватэры бацькоў, дзе яна прапісана. Пры гэтым бацькі вымушана перасяліліся на лецішча. Сувязі з дачкой у іх зь сярэдзіны кастрычніка не было.

Сапегу затрымалі 23 траўня разам з былым галоўным рэдактарам тэлеграм-каналу NEXTA Раманам Пратасевічам у менскім аэрапорце пасьля таго, як улады Беларусі пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Атэн у Вільню. У чэрвені стала вядома, што Сапегу і Пратасевіча перавялі зь СІЗА ў Менску пад хатні арышт у дом, дзе яны жылі разам. Пры гэтым Сапега як мінімум двойчы сустракалася з бацькамі, апошні раз сустрэча праходзіла ў жніўні.

Дзе знаходзіцца Раман Пратасевіч, невядома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG