Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Пецярбургу адмовіў у пазове супраць аўтара Russia Today​​​​​​​ Прыдыбайлы, які назваў беларусаў «тупымі»


Суд у Пецярбурзе. Ілюстрацыйнае фота.

Прыморскі раённы суд Санкт-Пецярбурга адмовіў у задавальненьні пазову аб абароне гонару і годнасьці супраць супрацоўніка расейскага тэлеканалу RT Канстанціна Прыдыбайлы, які назваў беларусаў «тупымі».

Пра рашэньне паведамляецца на сайце суда.

25 беларусаў і беларусак падалі калектыўны пазоў супраць Прыдыбайлы 3 лютага 2021 году. Нагодай сталі ягоныя словы пра беларусаў, якія ён прамовіў у эфіры перадачы Ўладзіміра Салаўёва ў праграме «Салаўёў LIVE» 27 сьнежня: «Беларусы тупыя, канкрэтна тупыя людзі. Палітычна непісьменныя».

Гендырэктар юрыдычнай кампаніі «Пэрсона» Юлія Канопчанка раней у камэнтары тэлеканалу «Дождж» з нагоды пазову распавяла, што ад Прыдыбайлы будуць патрабаваць абвяржэньня выказваньня ў «інтэрнэт-крыніцы, якая б пакрывала прыкладна такую ж аўдыторыю, як аўдыторыя ютуб-каналу „Салаўёў LIVE“».

Канстанцін Прыдыбайла нарадзіўся ў Варкуце, жыў у Іжэўску. У 2006 годзе разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму ў Гомельскую вобласьць. Скончыў БДУ па спэцыяльнасьці «сацыяльная псыхалёгія». У 2020 годзе як карэспандэнт Russia Today ён асьвятляў падзеі ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG