Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні звольнілася дырэктарка выставачнай залі, якая падпісала зварот за новыя выбары


Ірына Сільвановіч, фота Hrodna.life

Дырэктарка Горадзенскай выставачнай залі Ірына Сільвановіч звольнілася па дамове бакоў. Яна падпісвала зварот за новыя выбары, хадзіла летась на мітынгі.

Пра гэта паведамляе «Белсат».

Ірына Сільвановіч кіравала выставачнай заляй 17 гадоў. Не дапрацавала да пэнсіі паўтара года. Звальненьне стала для яе нечаканасьцю.

Ірына і Аляксандар Сільвановічы — вядомая ў горадзе пара мастакоў. Нядаўна пара стварыла ў Горадні культурны цэнтар «Фэстывальны». Перад сваёй апошняй працай Ірына 10 гадоў працавала намесьніцай дырэктара і дырэктаркай першай у Беларусі прыватнай галерэі «У майстра».

Пасьля падзей жніўня-2020 яна падпісала адкрыты зварот работнікаў культуры супраць гвалту і за новыя выбары. Калі ў Горадні адбываліся маштабныя жнівеньскія пратэсты, Сільвановічы выступалі са сцэны на плошчы Леніна падчас шматтысячнага мітынгу.

Пры гэтым у 2015-м годзе жанчына не пускала на выставу ў залю журналістаў «Белсату», а пазьней сьведчыла супраць іх на судзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG