Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураду ЗША пагражае закрыцьцё ў канцы тыдня


Кангрэс ЗША не ўзгадніў новы бюджэт, што можа мець вынікам спыненьнем шматлікіх апэрацый урадавых установаў.

Пагроза закрыцьця фэдэральнага ўраду ЗША стала яшчэ больш рэальнай, паколькі заканадаўцы не прыйшлі да пагадненьня па бюджэце за два дні да заканчэньня фінансаваньня, паведамляе «Голас Амэрыкі»

Кангрэс павінен да канца пятніцы прыняць новы бюджэт, каб пазьбегнуць раптоўнага спыненьня большасьці так званых неістотных апэрацый урада, з-за чаго тысячы супрацоўнікаў будуць адпраўлены ў адпачынкі без утрыманьня.

Расходныя паўнамоцтвы розных адміністрацыйных устаноў, нацыянальных паркаў, музэяў і дзясяткаў іншых службаў скончацца апоўначы ў пятніцу.

Закрыцьцё ўрада зімой 2018-2019 года, якое доўжылася каля пяці тыдняў, было самым працяглым у гісторыі ЗША і закранула нават службы надгляду ў аэрапортах.

Нягледзячы на глыбокія партыйныя рознагалосьсі, большасьць заканадаўцаў, як рэспубліканцаў, гэтак і дэмакратаў, спадзяюцца пазьбегнуць гэтага сцэнару, які можа выклікаць хаос напярэдадні сьвятаў.

Аднак некалькі рэспубліканцаў, многія з якіх зьяўляюцца прыхільнікамі былога прэзыдэнта Дональда Трампа, адмаўляюцца ўзгадніць бюджэт, паколькі, паводле іх слоў, ён будзе спрыяць абавязковай вакцынацыі, якую патрабуе праводзіць прэзыдэнт Джо Байдэн.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG