Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазбаўленьне і абмежаваньне волі ў 99% спраў. За лістапад асудзілі амаль паўтары сотні чалавек


У Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь

Праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў маніторынг палітычна матываваных крымінальных спраў, зьвязаных з рэалізацыяй права на свабоднае выказваньне думак і мірныя сходы.

Паводле праваабаронцаў, за лістапад колькасьць палітычных вязьняў вырасла на 57 чалавек, да 888. Агулам вядома ня менш як пра 143 грамадзян, асуджаных у «пратэставых» крымінальных справах.

Геаграфія пераследу з палітычных матываў выглядае наступным чынам:

  • Менск — 56 чалавек
  • Берасьцейская вобласьць — 46 (Берасьце, Баранавічы, Пінск, Жабінка, Драгічын, Кобрынь, Бяроза)
  • Гомельская вобласьць — 32 (Гомель, Жлобін, Мазыр, Рэчыца, Сьветлагорск, Добруш, Рагачоў)
  • Менская вобласьць — 21 (Салігорск, Маладэчна, Клецак, Койданава, Капыль, Смалявічы, Мар’іна Горка)
  • Магілёўская вобласьць — 17 (Магілёў, Бабруйск, Горкі, Быхаў, Клімавічы, Асіповічы)
  • Горадзенская вобласьць — 15 (Горадня, Ліда)
  • Віцебская вобласьць — 12 (Віцебск, Наваполацак, Ворша, Лепель, Дуброўна, Докшыцы).

Маніторынг судовых працэсаў дазваляе прыйсьці да высновы, што судовая сыстэма ўжывае да фігурантаў спраў самыя суровыя віды пакараньня, зьвязаныя з абмежаваньнем і пазбаўленьнем волі. Сумарна за лістапад у вядомых «Вясьне» справах суды вынесьлі:

  • 156 гадоў і 5 дзён пазбаўленьня волі ў дачыненьні да 54 чалавек;
  • 91 год абмежаваньня волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») у дачыненьні да 37 чалавек;
  • 101 год і 6 месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») у дачыненьні да 47 чалавек;
  • 6 месяцаў арышту для 2 чалавек;
  • 100 базавых велічынь штрафу для аднаго чалавека;
  • 280 базавых велічынь штрафу ў якасьці дадатковага пакараньня для 4 чалавек;
  • прымусовыя меры бяспекі і лячэньня ў дачыненьні да 2 чалавек.

Такім чынам, пакараньне ў палітычна матываваных крымінальных справах, зьвязанае з пазбаўленьнем волі, яе абмежаваньнем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі» і арышту, суды ўжывалі ў 99,3% выпадкаў асуджэньня фігурантаў «пратэставых» спраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG