Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выезьдзе зь Беларусі захрасьлі больш за 4 тысячы фураў. Менск абвінавачвае Захад


Чарга з фураў

Колькасьць грузавога транспарту, які чакае ўезду ў краіны Эўразьвязу, у параўнаньні зь мінулым панядзелкам павялічылася на 30%, перавысіўшы 4 тысячы адзінак тэхнікі.

«Нежаданьне сумежных краін Эўразьвязу ў поўным аб’ёме выконваць дамоўленасьці на пропуск грузавікоў — асноўная прычына вялікай колькасьці транспарту перад беларускімі пунктамі», — заявілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

У справаздачы аб становішчы на мяжы за мінулыя выходныя ведамства адзначае, што кантрольныя службы двух польскіх памежных пераходаў выканалі дамоўленасьці толькі на 70%. Акрамя таго, закрыцьцё пункту «Кузьніца Беластоцкая» прывяло ня толькі да істотнага зьніжэньня прапускной здольнасьці, а і да павелічэньня нагрузкі на альтэрнатыўных маршрутах.

Маршруты праз літоўскія пункты пропуску застаюцца найбольш загружаным на шляху ў краіны Эўразьвязу. Прычына, як сьцьвярджае Дзяржаўны памежны камітэт, таксама ў невыкананьні дамоўленасьцяў. Так, супрацоўнікі літоўскіх кантрольных службаў у Медніках (з боку Беларусі — Каменны Лог) аформілі 65% транспарту ад нормы.

Праз латвійскія пераходы транспарт уяжджаў без затрымак, аднак і на гэтым напрамку захоўваецца вялікая колькасьць грузавікоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG