Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Эўракамісіі ў Літве: Лукашэнку не ўдалося падарваць адзінства ЭЗ


Старшыня Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен

У нядзелю ў Вільню прыбылі генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг і старшыня Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен.

Старшыня Эўракамісіі заявіла на прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Літвы Гітанаасам Наўседам, што Эўразьвяз «цалкам салідарны зь Літвой, Польшчай і Латвіяй» у гэтай сытуацыі.

«Вось ужо 4 месяцы Літва сутыкаецца з наўмысным, цынічным і небясьпечным гібрыдным нападам, арганізаваным рэжымам Лукашэнкі. Ён пагражае жыцьцю ні ў чым не вінаватых мірных жыхароў, дае ілжывыя абяцаньні. Літва гуманна і рашуча спраўляецца з гэтым крызісам. ЭЗ працягвае падтрымліваць вас у вашых намаганьнях», — сказала яна.

Урсуля фон дэр Ляен паўтарыла на прэс-канфэрэнцыі, што сума грошай, якая выдаткоўваецца Літве на назіраньне за мяжой, будзе патроеная.

«А. Лукашэнку не ўдалося падарваць салідарнасьць і адзінства ЭЗ. Мы ўсе разам будзем супрацьстаяць гэтай гібрыднай атацы, але мы хочам параіць рабіць высновы. Мы ня можам адварочвацца ад унутраных праблем — нашы канкурэнты, нашы праціўнікі не могуць проста браць і выкарыстоўваць гібрыдныя атакі супраць нас, каб схаваць праблемы ў сваіх краінах», — сказала кіраўніца Эўракамісіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG