Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі суд разглядае пазоў аб ліквідацыі «Мэмарыялу». Паліцыя затрымала пікетоўцаў з плякатамі


Карыкатура Сяргея Ёлкіна, на якой прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін хоча схаваць лягатып «Мэмарыялу»

Вярхоўны суд Расеі разглядае 25 лістапада пазоў Генэральнай пракуратуры аб ліквідацыі ўнесенага ў рэестар «замежных агентаў» праваабарончага таварыства «Мэмарыял».

На думку генэральнага пракурора Расеі Ігара Краснова, арганізацыя сыстэматычна парушала закон «Аб замежных агентах», а менавіта ня ставіла адпаведнай пазнакі на матэрыялах.

Да Вярхоўнага суду прыйшло каля пяцідзесяці чалавек, яшчэ столькі ж прайшлі ў сам будынак, перадае карэспандэнт выданьня «Медиазона».

Паліцыянты затрымалі пажылую жанчыну Вольгу Бакст, якая стала каля ўваходу ў будынак Вярхоўнага суду з плякатам: «Дзякуй, „Мэмарыял“, ты памятаеш пра нас», паведамляе «ОВД-Инфо». Выданьне таксама паведамляе пра другога затрыманага, Аляксей Бяленкіна, у якога быў плякат «Мы „Мэмарыял“». Паліцыянты адвялі яго ў аўтазак.

«„Мэмарыял“ — гэта адна з найстарэйшых у Расеі міжнародна прызнаная НКА, дзейнасьць якой сканцэнтраваная на абароне правоў чалавека і служыць апорай супраць спробаў маніпуляваць гістарычнай памяцьцю. Скасаваньне «Мэмарыялу» стала б незаменнай стратай для народу Расеі і ўсёй Эўропы», — гаворылася ў заяве кіраўніка замежнапалітычнай службы Эўразьвязу Жузэпа Бурэля 13 лістапада ў сувязі з ініцыятывай Генэральнай пракуратуры Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG