Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
41-гадоваму Сьцяпану Латыпаву прысудзілі 8,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 300 базавых велічынь.
Яго абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў: 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), 363 («Супраціў супрацоўніку міліцыі») і ч. 4 арт. 209 («Махлярства ў асабліва буйным памеры»).
Падчас суду Сьцяпан Латыпаў спрабаваў забіць сябе — ён уваткнуў сабе ў горла тонкі прадмет. Пасьля гэтага палітвязьня праапэравалі ў адной зь менскіх лякарняў.
- Сьцяпана Латыпава затрымалі 15 верасьня мінулага году, калі ён разам з суседзямі выйшаў абараніць мурал з «дыджэямі перамен» у двары свайго дома.
- Падчас ператрусу ў ягонай кватэры знайшлі хімічныя рэчывы, якімі, як паведамлялі дзяржаўныя мэдыя, ён нібыта хацеў атруціць міліцыянтаў. Аднак на судзе абвінавачаньняў у атручваньні ня выставілі.
- Сам Латыпаў на судзе віны не прызнаў.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com