Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пандэмію Расея страціла кожнага чацьвёртага вэтэрана Другой сусьветнай вайны


Ілюстрацыйнае фота

У Расеі на 1 кастрычніка 2021 году засталося 896 806 удзельнікаў і вэтэранаў Другой сусьветнай вайны. У красавіку 2020 году іх было адзін мільён 210 тысяч. За паўтара года пандэміі страты склалі больш за 312 тысяч чалавек, ці 26 адсоткаў.

Пра гэта піша расейскае выданьне «Ведомости» са спасылкай на дадзеныя Міністэрства працы Расеі.

Да гэтага скарачэньне было не такім імклівым. У пачатку 2019 году ў Расеі жылі адзін мільён 280 тысяч удзельнікаў і вэтэранаў Другой сусьветнай вайны. Дынаміка за апошнія паўтара года паказвае, што скарачэньне іх колькасьці паскорылася прыкладна ў паўтара раза.

Колькасьць непасрэдных удзельнікаў і інвалідаў вайны, а таксама работнікаў на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, за паўтара года скарацілася на 24 тысячы чалавек, або на 43%, вынікае з дадзеных Мінпрацы.

Да 2019 году сьмяротнасьць сярод асобаў старэйшых за 85 гадоў зьніжалася. У 2019 годзе ўзроставы каэфіцыент сьмяротнасьці для людзей старэйшых за 85 гадоў склаў 164 чалавекі на адну тысячу сьмерцяў, летась — 190 чалавек, вынікае з дадзеных Расстата. Паводле ацэнак расейскага незалежнага дэмографа Аляксея Ракшы, сёлета паказчык можа дасягнуць 209 чалавек, што на 27% больш, чым да пандэміі.

Асноўная прычына росту сьмяротнасьці — каранавірусная інфэкцыя і нізкі ўзровень вакцынацыі ад COVID-19. Па дадзеных Расстату, 83 адсоткі памерлых ад COVID-19 — людзі старэйшыя за 60 гадоў. Палове пажылых пацыентаў патрабуецца шпіталізацыя. У 75-гадовых у 7 разоў вышэйшая рызыка цяжкага цячэньня хваробы, а ў 80-гадовых — у дзевяць разоў. Хвароба ў старых разьвіваецца хутка, стан імкліва пагаршаецца на працягу трох дзён.

Вакцынацыю ж прайшла толькі траціна пажылых расейцаў, паведамляў расейскі апэратыўны штаб. У многіх расейскіх рэгіёнах улады ўвялі так званы хатні рэжым для людзей, старэйшых за 60 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG