Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ: Эўропу зімой чакае яшчэ 500 тысяч сьмерцяў ад каранавірусу, калі не прыняць тэрміновых мераў


Ілюстрацыйнае фота

Рост колькасьці заражэньняў у Эўропе выклікае занепакоенасьць САЗ.

Калі не прыняць тэрміновых мераў, да сакавіка ад каранавірусу могуць памерці яшчэ 500 тысяч чалавек, заявіў у інтэрвію ВВС рэгіянальны дырэктар Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Ханс Клюге. «COVID-19 зноў стаў прычынай сьмяротнасьці нумар адзін у нашым рэгіёне», — сказаў ён.

Паводле Клюге, за распаўсюджваньнем каранавірусу стаяць такія фактары, як зімовы сэзон, недастатковы ахоп вакцынацыяй і рэгіянальнае дамінаваньне больш заразнага штаму «дэльта».

Сытуацыю, паводле яго, зможа палепшыць больш дбайнае выкананьне масачнага рэжыму і вакцынацыя, якая, на яго думку, пакуль ідзе недастатковымі тэмпамі. Клюге адзначыў, што абавязковую вакцынацыю трэба разглядаць як крайнюю меру, але пры гэтым ён лічыць, што было б своечасова зараз правесьці грамадзкія дэбаты на гэтую тэму.

«Да ўвядзеньня такой меры ёсьць і іншыя сродкі, напрыклад COVID-пропускі», — сказаў ён, дадаўшы, што гэта «не абмежаваньне свабоды, а інструмэнт для захаваньня нашай індывідуальнай свабоды».

Аўстрыя стала першай эўрапейскай краінай, якая 19 лістапада абвясьціла, што вакцынацыя супраць Covid-19 стане абавязковай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG