Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра тэлефонныя размовы Мэркель і Лукашэнкі


Героі Лявона Вольскага просяць, каб выканаўца абавязкаў канцлера Нямеччыны цяпер патэлефанавала ім.

Саўка:
Пазвані мне, пазвані,
Пазвані мне, фраў Меркель!
З Брандэнбургскай ты зямлі
Перадай скарэй прывет мне!
Расскажы мне, расскажы,
Как там крызіс, как мігранты?
І каму даёш ты гранты,
І зачэм пачці ушла ты
С паліцічэскай гульні?

Пазвані мне, пазвані!

Грышка:
Проста патэлефануй,
Ты патэль мне, фраў Мэркель!
Супакой і пашкадуй,
Дай надзею мне і веру!
Калі хочаш голас чуць
Беларускага народу –
Я на сувязі заўсёды
У пару любую году.
Дык давай, тэлефануй!

Проста патэлефануй!

Саўка:
Пазвані нам, пазвані,
Пазвані нам, Меркель фраў!

Грышка:
Нам усё распавядзі –
Як у бундэстагу справы?

Саўка:
Ты скарэй праінфармуй,
Што ўжо санкцыям – адмена.

Грышка:
Ты ня слухай Саўку, усе мы
Топім тут за перамены.
Проста патэлефануй!

Саўка:
Пазвані мне, пазвані!

Грышка:
Проста патэлефануй!

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG