Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь з 18 лістапада спыняе пастаўкі электраэнэргіі ва Ўкраіну


Лінія электраперадач

Міністэрства энэргетыкі Беларусі заявіла аб спыненьні з 18 лістапада паставак электраэнэргіі ва Ўкраіну.

«Магчымасьць далейшага ажыцьцяўленьня паставак электраэнэргіі ва Ўкраіну будзе разглядацца з улікам тэхнічных магчымасьцяў», — цытуе дзяржаўнае агенцтва БелТА прэсавую службу Міністэрства энэргетыкі Беларусі.

Спажываньне электраэнэргіі ва Ўкраіне з 1 лістапада склала 7 мільярдаў кВт∙гдз, што на 1,6% менш за прагнозны паказчык.

Беларусь пачала прадаваць Украіне электраэнэргію на камэрцыйнай аснове 6 лістапада. За гэты час Украіна набыла больш як 80 мільёнаў кВт-гадзін, а з пачатку 2021 году – 522,6 мільёна кВт-гадзін. Пастаўкі ажыцьцяўляюцца толькі праз прыватныя кампаніі, у тым ліку праз «Тет груп», створаную Віталём Бутэнкам, адным з былых мэнэджараў кампаніі ўкраінскага мільярдэра Рыната Ахметава, і ТАА «ЕЛЕКТРО КОМ’ЮНІТІ» Аляксандра Ткачэнкі (гэтую кампанію зьвязваюць з дэпутатам Яўгенам Шаўчэнкам, які сёлета ў красавіку сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG