Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як жывуць беларусы ва ўмовах прававога дэфолту. ВІДЭА


Тэлеканал «Настоящее время» зьняў дакумэнтальны фільм пра жыцьцё ў краіне, дзе «часам не да законаў».

«Усё, што адбываецца ў Беларусі апошні год, ня мае ніякай лёгікі з гледжаньня права. Наступіў прававы дэфолт. Усіх, хто цяпер абараняе палітычных зьняволеных, улада разглядае як злачынцаў. Адвакатаў перасьледуюць і пазбаўляюць ліцэнзій. Грамадзянскія ініцыятывы і арганізацыі масава ліквідуюць.

Праваабаронцы самі маюць патрэбу ў абароне, а многія ўжо знаходзяцца ў турмах. Але людзі не здаюцца і працягваюць дапамагаць тым, хто трапіў у бяду. Мужна і добрасумленна выконваюць сваю працу нават у такіх умовах.

Шмат каму давялося пакінуць краіну і працаваць з-за мяжы. Ніхто не зьбіраецца прымаць такі стан рэчаў за норму. Усе чакаюць, калі закон ізноў атрымае права на існаваньне», — гаворыцца ў анатацыі фільма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG