Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт G20 ухваліў пагадненьне аб падаткаабкладаньні сусьветных карпарацый


Саміт G20

Лідэры дваццаці найбуйнейшых эканомік сьвету ўхвалілі міжнароднае пагадненьне аб падаткаабкладаньні прыбытку буйных карпарацый — у памеры ня менш як 15 працэнтаў.

Такім чынам, як адзначае Бі-бі-сі, краіны «дваццаткі» маюць намер дамагчыся, каб транснацыянальныя кампаніі плацілі больш падаткаў, а не ўхіляліся ад іх, дэкляруючы прыбытак у афшорах.

Чакаецца, што падатковае новаўвядзеньне, першапачаткова прапанаванае ЗША, уступіць у сілу да 2023 года. Кіраўнікі дзьвюх краін — Расіі і Кітая, Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін удзельнічалі ў форуме па відэасувязі.

ВУП краін «Вялікай дваццаткі» складае каля 80 працэнтаў сусьветнага ВУП.

Міністар фінансаў ЗША Джанэт Елэн назвала падпісанае пагадненьне гістарычным для сусьветнай эканомікі. Амэрыканскія прадпрыемствы і радавыя работнікі ў цэлым выйграюць, нягледзячы на тое, што найбольш буйным амэрыканскім кампаніям давядзецца плаціць больш падаткаў, заявіла міністар фінансаў ЗША.

У панядзелак у Глазга адкрыецца міжнародная канфэрэнцыя па клімаце. Кіраўнікі дзяржаў, навукоўцы і актывісты абмяркуюць нацыянальныя і міжнародныя абавязацельствы па ўкараненьні энэргазьберагальных і «зялёных» тэхналёгій.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG