Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея спыніла пастаўку газу па трубаправодзе «Ямал — Эўропа»


Кампрэсарная станцыя газаправоду «Ямал — Эўропа» каля Крупак

Пачаўся рэвэрс газу ў адваротным кірунку

Прапампоўваньне газу церазь Беларусь па трубаправодзе «Ямал — Эўропа» спынілася раніцай у суботу. Гэта вынікае зь зьвестак эўрапейскага газатранспартнага апэратара Gascade. Больш за тое, пачаўся рэвэрс газу ў зваротным кірунку, паведаміла ТАСС.

Ад 9-й гадзіны прапампоўваньне газу рэзка зьнізілася, а з 10-й увогуле спынілася і пачаўся рэвэрс.

Транснацыянальны газаправод «Ямал — Эўропа» праходзіць па тэрыторыі чатырох краін — Расеі, Беларусі, Польшчы і Нямеччыны. Яго праектная магутнасьць — 32,9 млрд кубамэтраў газу ў год.

Тыдзень таму Расея ўжо рэзка зьніжала прапампоўваньне газу па гэтым газаправодзе.

Да канца верасьня абʼёмы пастаўкі газу скараціліся на 70%. Гэта азначае скарачэньне прыбыткаў Беларусі ад транзыту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG