Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі ўнесла Telegram-канал NEXTA ў сьпіс экстрэмісцкіх фармаваньняў


Мітынг на плошчы Свабоды ў Менску, 8 лістапада 2019

МУС Беларусі ўнесла Telegram-супольнасьці Nexta, Nexta-Live і Luxta ў сьпіс экстрэмісцкіх фармаваньняў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні МУС, апублікаваным у пятніцу ў Telegram-канале ведамства.

«Міністэрствам унутраных спраў прынята рашэньне аб прызнаньні групы грамадзян, якія ажыцьцяўляюць экстрэмісцкую дзейнасьць з дапамогай Telegram-каналаў Nexta, Nexta-Live і Luxta, экстрэмісцкім фармаваньнем і забароне яго дзейнасьці», — піша МУС.

Раней гэтыя каналы ўжо былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Цяпер яны сталі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG