Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: у верасьні ў Беларусі зьнізіўся сярэдні заробак


Беларускія грошы, ілюстрацыйнае фота

Сярэдняя намінальная налічаная заработная плата ў Беларусі зьніжаецца другі месяц запар.

Паводле Белстату, у верасьні яна склала 1442 рубля, што на 20,5 рубля менш за жнівеньскі паказьнік. Да таго быў рост.

Згодна са справаздачай ведамства, у Менску сярэдні заробак за верасень крыху перавысіў 2000 рублёў, павялічыўшыся ў рэальным выражэньні на 1,5%. Самымі нізкімі былі фінансавыя даходы ў Магілёўскай вобласьці: 1180 рублёў, але і гэта на 3,3% больш, чым год таму.

У традыцыйна самай прыбытковай IT-галіне сярэдні заробак у верасьні склаў 5582 рубля — у рэальным выражэньні гэта зьніжэньне на 8% у параўнаньні зь мінулым годам.

Наступнымі па заробках у верасьні ідуць занятыя ў сфэры фінансавых паслугаў (3745 рубля) і работнікі пасажырскага паветранага транспарту (3273 рубля).

Найменш у краіне зарабляюць працаўнікі салёнаў прыгажосьці і цырульняў — 686 рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG