Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія мытнікі затрымалі фуру зь беларускімі цыгарэтамі на 1,4 млн эўра


Затрыманая фура з цыгарэтамі

Патруль спыніў фуру на мяжы з Польшчай. Службоўцы шукалі нерэгулярных мігрантаў і кантрабанду.

Паводле дакумэнтаў, фура везла дзьверы з Эстоніі ў Нямеччыну. Але насамрэч грузам былі 800 скрыняў з 400 тысячамі пачкаў цыгарэт на 1,4 мільёна эўра. На фота, апублікаваным мытнікамі — беларускія цыгарэты «Фэст».

Здарэньне адбылося яшчэ ў аўторак 19 кастрычніка. Гэта не адзіны выпадак кантрабанды беларускіх цыгарэт на гэтым тыдні. У нядзелю цыгарэты знайшлі ў іншай фуры зь дзьвярыма, у панядзелак — у скрынях з сухім пюрэ, у пятніцу — у колах трактара.

Усяго сёлета за першыя паўгоду ў Літве завялі 55 спраў за кантрабанду амаль 9 мільёнаў пачак цыгарэт на суму амаль 32 мільёны эўра. 75% цыгарэт былі беларускай вытворчасьці — марак Minsk, «Фэст», NZ і «Корона».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG