Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства фінансаў Беларусі заявіла, што не плянуе пераходу на адзіную валюту з Расеяй


Акцыя супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, архіўнае фота

Супраца з Эўразійскім фондам стабілізацыі і разьвіцьця не прадугледжвае для Беларусі пераходу на адзіную валюту ў рамках так званай «саюзнай дзяржавы», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў.

«Міністэрства фінансаў традыцыйна працуе над прыцягненьнем пазыкаў на зьнешніх рынках. У сувязі з увядзеньнем заходніх санкцый мы сутыкнуліся са складанасьцямі рэфінансаваньня валютнага дзяржаўнага доўгу. Зь некаторымі міжнароднымі інстытутамі работа пастаўлена „на паўзу“. У гэтай сувязі супраца з Эўразійскім фондам стабілізацыі і разьвіцьця зьяўляецца абгрунтаванай і выгаднай зь фінансавага гледзішча. Цяпер прапрацоўваецца чацьвёртая праграма», — патлумачылі ў ведамстве.

Там аспрэчылі інфармацыю аб тым, што ўмовай праграмы можа ставіцца пытаньне прывязкі нацыянальнай валюты да расейскага рубля альбо нават пераход на адзіную валюту ў рамках так званай «саюзнай дзяржавы».

«Базавыя ўмовы паглыбленьня інтэграцыі з Расейскай Фэдэрацыяй узгодненыя 10 верасьня бягучага году. Ухвалена 28 саюзных праграмаў, некаторыя экспэртамі яшчэ „дашліфоўваюцца“. У лістападзе чакаецца пасяджэньне вышэйшага дзяржсавету, на якім праграмы зацьвердзяць, і яны будуць даступныя для грамадзкасьці. Але можам казаць: нідзе ня ўтрымліваецца якіх-небудзь умоваў аб пераходзе на адзіную валюту. Нацбанк Беларусі таксама ня лічыць магчымым падобны пераход», — пераконваюць у Міністэрстве фінансаў.

Паводле спэцыялістаў ведамства, у рамках крэдытнай падтрымкі з боку Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця ніколі не абмяркоўвалася такая мера, як пераход на адзіную валюту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG