Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За апошнія 9 месяцаў 2021 году Літва выдала беларусам 4164 гуманітарныя візы


Акцыя салідарнасьці ў Літве ў падтрымку зьняволеных праваабаронцаў «Вясны». Вільня, 17 верасьня 2021 г.

Гуманітарныя візы беларусам пасьля сфальшаваных выбараў 2020 году, пачатку хвалі рэпрэсіяў і палітычнага крызісу выдаюць таксама Польшча і іншыя краіны Эўразьвязу, палітуцекачоў-беларусаў прымае і Ўкраіна.

Лічбу ў 4164 літоўскія гуманітарныя візы беларусам паведамляе «Белсат» са спасылкай на зьвесткі, атрыманыя з аддзелу стратэгічных камунікацыяў МУС Літвы.

Гуманітарныя візы для беларусаў Літва пачала выдаваць пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Іх могуць атрымаць тыя, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў і каму ў Беларусі пагражае палітычны перасьлед.

Са жніўня мінулага году Польшча выдала беларусам 12 тысяч гуманітарных візаў, якія дазваляюць працаваць у краіне. Улады Латвіі далі беларусам 834 дазволы на ўезд праз экстраардынарныя гуманітарныя ўмовы.

Паводле памежнай службы Ўкраіны, са жніўня мінулага году мяжу перасеклі 100 тысяч беларусаў. Гэта ня значыць, што ўсе гэтыя людзі засталіся жыць ва Ўкраіне.

У Дзяржаўную міграцыйную службу Ўкраіны зьвярнуліся 64 грамадзяніны Беларусі, каб атрымаць ад украінскай дзяржавы статус уцекача або дадатковую абарону.

Колькі беларусаў зьехалі з краіны за год пасьля выбараў 2020 году
Колькі беларусаў зьехалі з краіны за год пасьля выбараў 2020 году

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG