Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адмовілася ўпусьціць на сваю тэрыторыю Васкрасенскага, які нібыта ехаў на перамовы ў Кіеў


Юры Васкрасенскі на эканамічным форуме ў Польшчы, верасень 2021

У пашпарце яму паставілі забарону на ўезд ва Ўкраіну да 2024 году.

У ноч на 22 кастрычніка ўкраінскія памежнікі спынілі Юрыя Васкрасенскага, які зьбіраўся выехаць у Кіеў, паведамляе тэлеграм-канал дзяржаўнай тэлевізіі.

Паводле самога Васкрасенскага, гадзіну ён чакаў на мяжы, а потым у пашпарце яму паставілі забарону на ўезд ва Ўкраіну да 2024 году. На фатаздымку, разьмешчаным БТ, Васкрасенскі паказвае пашпарт з гэтай забаронай.

У інтэрвію тэлеканалу АНТ Васкрасенскі заявіў, што яго нібыта запрасілі ў Кіеў на перамовы аб пастаўках беларускай электраэнэргіі ва Ўкраіну.

«Сёньня ў ноч выехаў ва Ўкраіну на запрашэньне ўкраінскіх дэпутатаў перагаварыць і абмеркаваць пытаньні, датычныя аўкцыённай пастаўкі электраэнэргіі зь Беларусі ва Ўкраіну. Я быў запрошаны ў Кіеў, туды ехаў, але, калі заехаў на памежную заставу, здарылася нешта незразумелае. Яны пачалі вывучаць мой пашпарт, кудысьці сышлі. На працягу гадзіны я сядзеў у адмысловым пакоі, і праз гадзіну мне вынесьлі пашпарт зь пячаткай, што мне забаронены ўезд ва Украіну да 2024 году», — сказаў Васкрасенскі ў інтэрвію АНТ.

Інфармаваная крыніца Свабоды ў праваахоўных органах Украіны паведаміла, што рашэньне аб забароне на ўезд ва Ўкраіну праз пагрозу нацыянальнай бясьпецы ўхваляюць некалькі ведамстваў, у тым ліку Дзяржаўная міграцыйная служба, Дзяржаўная памежная служба, Служба бясьпекі і Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны.

«Наколькі мне вядома, такое рашэньне ў дачыненьні да Юрыя Васкрасенскага ўхваліла СБУ, а ўжо пры ўезьдзе ва Ўкраіну ў ноч на 21 кастрычніка памежнікі паставілі яму штамп аб забароне на ўезд і выдалі пратакол, у якім паведамлена аб прычынах такой забароны», — удакладніў суразмоўца Свабоды.

У СБУ і Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны пакуль гэтае рашэньне не камэнтуюць.

Былы сябра каманды Віктара Бабарыкі перайшоў на бок Лукашэнкі, яго вызвалілі зь СІЗА, цяпер ён займаецца пасярэдніцтвам у справе «амністыі» палітвязьняў узамен на пісьмовыя пакаяньні. Зь першай сотні кандыдатаў на вызваленьне былі ўхваленыя 13 чалавек, а разгляд другой яшчэ не пачынаўся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG