Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Віцебшчыне паляўнічы забіў мядзьведзя, якога абараняе Чырвоная кніга


Мядзьведзь на падворку, ілюстрацыйнае фота

Інцыдэнт здарыўся на загонным паляваньні ў Віцебскім раёне некалькі тыдняў таму.

Падчас загону паляўнічыя патурбавалі мядзьведзя. Ён падняўся за дзясятак мэтраў ад аднаго з мужчын — і рушыў у ягоны бок. Той пасьпеў стрэліць і трапіў жывёліне ў грудзі. Драпежнік загінуў, паведаміў сайту «Віцьбічы» старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Сяргей Радненка.

Ён расказаў, што на месца надзвычайнага здарэньня выклікалі міліцыю, інспэкцыю аховы жывёльнага і расьліннага сьвету, прыродных рэсурсаў і навакольнага асяродзьдзя.

Па факце гібелі жывёліны, занесенай у Чырвоную кнігу Беларусі, Сьледчы камітэт праводзіць праверку.

Як адзначаюць спэцыялісты, у лясах Віцебшчыны колькасьць мядзьведзяў значна вырасла, іх там цяпер ад 400 да 600 асобін.

Жыхары рэгіёну ўсё часьцей паведамляюць пра зьяўленьне мядзьведзяў у паселішчах. Так, у вёсцы Пралетарск Гарадоцкага раёну мядзьведзь удзень напалохаў жанчыну, а ў вёсцы Крошкі разрабаваў пчальнік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG