Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў Разанскай вобласьці адбыўся выбух у парахавым цэху. Ёсьць ахвяры


Ілюстрацыйнае фота.

У Разанскай вобласьці на заводзе сынтэтычных валокнаў «Эластик» адбыўся выбух і пачаўся пажар у цэху вытворчасьці пораху. Паводле апошніх зьвестак, загінулі 16 чалавек.

Нікому са зьніклых бязь вестак выратавацца не ўдалося, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца. «Пры абсьледаваньні месца пажару тых, хто выжыў, ня выяўлена», — сказаў ён.

Раней у МНС РФ паведамілі пра сем ахвяраў і дзесяць пацярпелых пры пажары ў парахавым цэху пад Разаньню, яшчэ дзевяць чалавек прапалі бязь вестак. Усяго ў цэху знаходзілася зьмена з 17 чалавек, аднаго зь іх шпіталізавалі.

У тушэньні пажару задзейнічалі больш за 170 чалавек і 50 адзінак тэхнікі, заявілі ў МНС, дадаўшы, што «пагрозы насельніцтву няма».

Прычынай пажару стала парушэньне тэхналягічнага працэсу, паведамілі ў прэс-службе МНС. Крыніца «Інтэрфаксу» ня выключыла, што адбылося кароткае замыканьне.

7 кастрычніка летась на вайсковай базе за сотню кілямэтраў на поўдзень ад Разані выбухнуў склад баявых прыпасаў. Паўтары тысячы чалавек зь дзясятка навакольных паселішчаў уцяклі або былі эвакуаваныя, каля 20 чалавек трапілі ў лякарню, адна з пацярпелых памерла.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG