Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пазбаўляюць магчымасьці абараняцца. Ужо адразу б нас прыгаварылі. Навошта гэты фарс». Што піша Ціханоўскі маці з турмы


Софʼя Яфрэмаўна, маці Сяргея Ціханоўскага, архіўнае фота

Як стала вядома Свабодзе, маці Сяргея Ціханоўскага атрымала 20 кастрычніка ліст ад сына з турмы, у якім ён піша пра адхіленьне ягонай адвакаткі Натальлі Мацкевіч, што пазбаўляе яго магчымасьці абараняцца ў судзе. Ліст быў напісаны 13 кастрычніка.

Прыводзім фрагмэнт ліста палітвязьня.

«Прывітаньне, мама! Як справы? Даўно тваіх лістоў ужо ня бачыў. У мяне ўсё па-старому. Суд ужо хутка закончыцца. Ты ўжо, напэўна, ведаеш, што адхілілі майго адваката Натальлю Мацкевіч, якая ад самага пачатку займалася маёй справай (каля 500 дзён) і павінна была неўзабаве выступіць на спрэчках у судзе і заяўляць доказы ў маю абарону. Але гэта ўжо, напэўна, лічыцца, злачынствам у нас у краіне. Акрамя таго, что суд закрыты і праходзіць у СІЗА, каб ніхто ня змог даведацца праўду, то яшчэ і пазбаўляюць мяне магчымасьці абараняцца, адхіляючы майго галоўнага абаронцу...

Сяргей Ціханоўскі з маці Соф'яй Ціханоўскай
Сяргей Ціханоўскі з маці Соф'яй Ціханоўскай

Дык ужо адразу б нас прыгаварылі. Навошта гэты фарс. Каму гэтая бачнасьць патрэбна? Ніхто і так ня верыць у гэтыя суды. Беражы здароўе».

Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Уладзімерам Цыгановічам, Дзьмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым ідзе ў закрытым рэжыме ў будынку гомельскай турмы з 24 чэрвеня. Адвакаты далі падпіску аб невыдаваньні, таму пра акалічнасьці працэсу нічога не вядома. Усім шасьці фігурантам справы пагражае да 12–15 гадоў пазбаўленьня волі. Ім інкрымінуюць «масавыя беспарадкі», «распальваньне сацыяльнай варожасьці» і іншыя цяжкія артыкулы Крымінальнага кодэксу.

Усе фігуранты справы ўжо больш як год у СІЗА.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG