Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рэчыцы памёр ад каранавірусу знаны актывіст Алег Шабетнік


Алег Шабетнік

У Рэчыцы памёр ад каранавірусу грамадзкі і палітычны актывіст Алег Шабетнік. Ён хварэў 10 дзён, апошнія два дні быў у рэанімацыі.

Пра сьмерць Алега Шабетніка паведаміў БелаПАН з спасылкай на ягонага сябра Валера Пуціцкага.

Алег Шабетнік быў кіраўніком Гомельскага абласнога аддзяленьня грамадзкай арганізацыі «Гавары праўду», сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.

Ён балятаваўся ў дэпутаты, быў даверанай асобай кандыдатаў ад «Гавары праўду» на прэзыдэнцкіх выбарах, займаўся дабрачыннасьцю, піша Reform.by.

Алег Шабетнік падчас выбарчай кампаніі Тацяны Караткевіч, 2015 год
Алег Шабетнік падчас выбарчай кампаніі Тацяны Караткевіч, 2015 год

14 верасьня ў Алега Шабетніка правялі ператрус у справе пра нанясеньне надпісу на прыпынку ў ягоным раёне.

Раней яго ня раз затрымлівалі.

У 2018 годзе супраць Алега завялі крымінальную справу за паклёп на чыноўніка, якая не дайшла да суду.

Алегу Шабетніку было 55 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG