Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля загаду Лукашэнкі плянавую мэдычную дапамогу аднавілі. Але трэба будзе здаваць ПЛР-тэст


Чарга ў адной зь менскіх паліклінік, архіўнае фота

Для плянавай мэдычнай дапамогі задзейнічаюць абласныя бальніцы і рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры.

На пачатку тыдня Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра спыненьне аказаньня плянавай мэдычнай дапамогі ў амбуляторна-паліклінічных арганізацыях праз сытуацыю з каранавірусам. На наступны дзень Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў пастанову Мінздароўя і загадаў аднавіць плянавыя агляды і апэрацыі. 21 кастрычніка памочнік Лукашэнкі Аляксандар Косінец заявіў, што ўсё застаецца як і раней, але папярэдне пацыентам трэба будзе здаць ПЛР-тэст на COVID-19.

«Дапамога ў галіне анкалёгіі, кардыялёгіі, траўматалёгіі, нэўралёгіі і нэўрахірургіі, пэдыятрыі, акушэрства і гінэкалёгіі, плянавая стаматалёгія — гэтую дапамогу будуць аказваць у поўным аб’ёме», — сказаў журналістам памочнік Лукашэнкі Аляксандар Косінец, якога цытуе БЕЛТА.

Ці будзе тэст на COVID-19 платным для пацыентаў, якія зьвяртаюцца па плянавую мэдычную дапамогу, не ўдакладняецца. Кошт ПЛР-тэсту ў Беларусі цяпер — ад 17 рублёў.

Паводле Косінца, паколькі ў раённых, гарадзкіх паліклініках і бальніцах ложкавы фонд заняты дзеля аказваньня дапамогі хворым з каранавірусам, для плянавай дапамогі задзейнічаюць абласныя бальніцы і рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры.

Да плянавай мэдычнай дапамогі адносяцца скрынінг, рэабілітацыя, фізіятэрапія, лекаваньне ў аддзяленьнях дзённага знаходжаньня, плянавая стаматалягічная дапамога.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG