Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю Дзьмітры Фурманаў, першы з асуджаных у «справе Ціханоўскага». ФОТА


Дзьмітры Фурманаў на волі

Дзьмітры Фурманаў выйшаў з калёніі «Віцьба» 21 кастрычніка. Рэальна ён быў за кратамі меней за два гады, але паколькі 1 дзень у СІЗА да прысуду залічваецца як 1,5 дня ў калёніі, то ён цалкам адбыў пакараньне, накладзенае на яго судом.

Пасьля таго, як Фурманаў адбыў карантын у калёніі, ён адразу трапіў у штрафны ізалятар, дзе прабыў да дня вызваленьня 21 кастрычніка, гэта прыкладна паўтара месяца. Прычына пакараньня — няветліва размаўляў з супрацоўнікамі, у камэры вісела павуціньне, прылёг на падлогу адпачыць пасьля зарадкі і нібыта заснуў.

Пасьля суду Зьмітру чатыры разы дазвалялі сустрэцца з бацькамі.

Дзьмітры Фурманаў з бацькамі
Дзьмітры Фурманаў з бацькамі

Дзьмітры Фурманаў — гарадзенец, сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай. Яго затрымалі 29 траўня 2020 году на пікеце Сьвятланы Ціханоўскай у Горадні.

Фурманаў зьбіраў подпісы як сябра ініцыятыўнай групы. Калі на Савецкай плошчы пачалася тузаніна і міліцыянт апынуўся на зямлі, затрымалі Сяргея Ціханоўскага і ягоных паплечнікаў. У гэты момант невядомыя схапілі Фурманава з-за стала разам з крэслам на вачах у бацькоў, выцялі па твары і завезьлі ў міліцыю.

Фурманаў атрымаў два гады калёніі агульнага рэжыму за «арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Ён некалькі разоў галадаваў у няволі на знак пратэсту. Мінулым летам разам зь ім пад сьценамі «Валадаркі» галадалі ягоныя маці і дзяўчына.

Тэрмін Дзьмітрыя скараціўся пасьля пераліку паводле новага заканадаўства, дзе 1 дзень СІЗА залічваецца за паўтара дні калёніі агульнага рэжыму. А ў СІЗА ён правёў 1 год і 3 месяцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG