Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ аднавіла працэдуру ўхваленьня вакцыны «Спутник V»


Ампулы зь першым кампанэнтам прэпарату "Гам-КОВИД-Вак" (Спутник V)

Сусьветная арганізацыя здароўя аднавіла працэдуру ўхваленьня расейскай вакцыны ад каранавирусу «Спутник V» для экстранага прымяненьня, вынікае з рэестру арганізацыі.

На афіцыйнай старонцы «Спутника V» у твітэры гаворыцца, што працэс прэкваліфікацыі вакцыны «ідзе ў адпаведнасьці з графікам і ўступае ў завяршальную стадыю». Група інспэктараў САЗ павінна неўзабаве наведаць Расею, каб правесьці ўсе неабходныя праверкі і аформіць дакумэнты, удакладняецца ў паведамленьні.

Расейскі фонд прамых інвэстыцый, які ўдзельнічае ў дыстрыбуцыі «Спутника V», разьлічвае на ўхваленьне вакцыны ў наступныя пару месяцаў.

  • У верасьні стала вядома, што САЗ прыпыніла працэдуру ўхваленьня «Спутника V». Прычынай сталі парушэньні на адным з заводаў, дзе выпускаюць вакцыну. Пра якое менавіта прадпрыемства ішла гаворка, не ўдакладнялася.
  • У сярэдзіне чэрвеня экспэртная група САЗ выявіла парушэньні на вытворчасьці «Спутника V» ва Ўфе на прадпрыемстве «Фармстандарт-УфаВИТА». Прэтэнзіі былі зьвязаныя з аховай навакольнага асяродзьдзя і маніторынгам выкідаў. Высновы інспэкцыі былі накіраваныя вытворцу вакцыны, яе распрацоўніку і ў расейскія наглядныя органы.
  • «Спутник V» у Расеі вырабляецца на сямі пляцоўках: «Медгамал» цэнтру імя Гамалеі, «Биннофарм», «Р-фарм», «Биокад», «Генериум», «Лека» і «Фармстандарт-УфаВИТА».
  • У Беларусі ў 2021 годзе пачалі разьліваць расейскую вакцыну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG