Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зноў зарэгістравалі рэкордную колькасьць новых хворых на COVID-19


Папярэдні рэкорд не пратрымаўся і тыдня.

За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі выявілі 2076 новых хворых на COVID-19. Памерлі 17 чалавек.

За ўвесь час паводле статыстыкі Мінздароўя ў Беларусі

  • захварэлі на COVID-19 577 932 чалавекі,
  • ачунялі 550 100,
  • памерлі 4449.

Папярэдні рэкорд колькасьці новых хворых быў 15 кастрычніка — 2073 чалавекі.

Zerkalo.io паведаміла, што атрымала доступ да базаў новых хворых у Менску і Віцебску. Калі верыць пададзеным там лічбам, то можна зрабіць выснову, што ў афіцыйную статыстыку трапляе прыблізна ўтрая менш выпадкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG