БАЖ стала вядома, што ў Сяргея Пульшы быў ператрус дома, гэта пацьвердзілі сьведкі. Пасьля гэтага сілавікі разам зь Сяргеем паехалі ў рэдакцыю «Новага часу». Пасьля допыту яго адпусьцілі.
Аксана Колб была недасяжная праз тэлефон і ў мэсэнджарах. Каля 15-й гадзіны БАЖ паведаміла, што Колб адпусьцілі.
Раніцай былі паведамленьні пра затрыманьне ў бізнэс-цэнтры «Парус» у Менску, дзе месьціцца рэдакцыя «Новага часу».
Сайт і тэлеграм-канал выданьня працуюць, аднак пасьля паўдня перасталі абнаўляцца. Пазьней выданьне пацьвердзіла, што Аксану Колб павезьлі на допыт у Сьледчы камітэт. Сутнасьць прэтэнзій пакуль невядомая.
У 2021 годзе газэту выключылі з афіцыйнага распаўсюду, у жніўні «Новы час» перастаў выходзіць на паперы.
19 кастрычніка ў фатографа выданьня «Новы час», колішняга міліцыянта Дзьмітрыя Дзьмітрыева адбыўся ператрус. «Забралі кампутар. Так што пакуль не знайду іншы, застаёмся бяз новых фота», — напісаў Дзьмітрыеў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Двое сталыя аўтары выданьня — Мікола Дзядок і Дзяніс Івашын — цяпер за кратамі з палітычных матываў.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com