Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калядны турнір на прызы Лукашэнкі зноў скасавалі, прычынай назвалі каранавірус


Калядны міжнародны турнір аматараў хакею. Менск, 6 студзеня 2016

Да 2020 году турнір з удзелам Лукашэнкі і на прыз ягонага імя праходзіў 15 гадоў. Каманда Лукашэнкі выйгравала яго 13 разоў.

Летась пасьля выбараў, хвалі пратэстаў і рэпрэсій упершыню за 15 гадоў адмянілі Калядны хакейны турнір на прызы Лукашэнкі. Цяпер такое рашэньне паўтарылі.

«Зыходзячы з абмежаваньняў на перамяшчэньні, узросту ўдзельнікаў турніру і дзейных рэкамэндацый СААЗ для зьніжэньня рызык распаўсюджваньня вірусных інфэкцый, арганізатарамі было прынята рашэньне аб яго адмене»,— паведамляе Фэдэрацыя хакею Беларусі.

Як паведамляе Фэдэрацыя хакею Беларусі, прычына скасаваньня спаборніцтваў — неспрыяльная эпідэмічная сытуацыя.

Калядны турнір лічыцца адной з галоўных спартовых імпрэзаў Аляксандра Лукашэнкі, афіцыйныя СМІ называюць яго «чэмпіянатам сьвету сярод аматараў».

Усе папярэднія гады на матчы пастарэлых хакеістаў звозілі бюджэтнікаў, вайскоўцаў ды студэнтаў, а тэлеканалы вялі жывую трансьляцыю з галоўных лядовых арэнаў.

На гэтых турнірах каманда Лукашэнкі дэманструе зайздросную стабільнасьць: 13 найвышэйшых тытулаў, толькі некалькі разоў першае месца ўдалося заваяваць расейцам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG