Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста Сяргея Няроўнага затрымалі і судзяць за «лайк» у Фэйсбуку


Сяргей Няроўны, архіўнае фота

Сяргей Няроўны паставіў у сацыяльнай сетцы знак, што яму падабаецца заблякаваны ўладамі партал Tut.by. Гэта палічылі правапарушэньнем.

На крычаўскага журналіста, былога рэдактара газэты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага завялі адміністрацыйную справу за тое, што на ягонай старонцы ў Facebook «разьмешчаная інфармацыйная прадукцыя, а менавіта адзнака „падабаецца“, інтэрнэт-сайта „Беларускі партал Tut.by“, які рашэньнем суду Цэнтральнага раёну г. Менску ад 13 жніўня 2021 году ўключаны ў рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Так запісана ў рапарце ўчастковага інспэктара Крычаўскага РАУС Сьцепаненкі, які цытуе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

З прычыны гэтага лайку ў мінулую суботу Сяргея Няроўнага затрымалі, агледзелі дом, забралі тэхніку, а самога пакінулі ў ізалятары да суду.

Працэс над Сяргеем Няроўным пачаўся 18 кастрычніка, аднак судзьдзя Азаранка пастанавіў зрабіць перапынак да 20 кастрычніка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG