Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад міжнародным ціскам хунта ў М’янме вызваліла тысячы праціўнікаў рэжыму


Пратэст супраць вайсковага перавароту ў М’янме, сакавік 2021

Вайсковая хунта ў М’янме абвясьціла аб вызваленьні з-за кратаў больш за 5,6 тысячы праціўнікаў рэжыму. Пра гэта паведаміла дзяржаўная тэлевізія 18 кастрычніка.

Як паведамляе Deutsche Welle, улады адначасова абвінавацілі апазыцыянэраў у распальваньні беспарадкаў у краіне. Паводле лідэра хунты Мін Аўнг Глайна, амністыя была абвешчаная «з гуманітарных меркаваньняў». Першыя зьняволеныя пачалі пакідаць турмы.

Вызваленьне вязьняў адбылося празь дзень пасьля таго, як Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (АСЭАН) прыняла рашэньне выключыць прадстаўнікоў хунты са сьпісаў удзельнікаў саміту арганізацыі, які пройдзе з 26 па 28 кастрычніка. Замест прадстаўнікоў вайсковага ўраду і падпольнага Ўраду нацыянальнага адзінства ў саміце возьме ўдзел прадстаўнік Мʼянмы, які не знаходзіцца ні ў адной з груповак. Такім чынам АСЭАН падкрэсьлівае нэўтральнасьць да ўнутрыпалітычнага канфлікту.

Вызваленьне вязьняў адназначна не зьяўляецца сьведчаньнем зьмены характару кіроўнага рэжыму, а было зроблена толькі пад міжнародным націскам, лічыць спэцдакладчык ААН аб правах чалавека ў Мʼянме Том Эндрус. У краіне працягваюцца рэпрэсіі супраць людзей, якія змагаюцца за грамадзянскія правы.

  • Вайсковы пераварот у краіне адбыўся ў лютым 2021 году. Дзейны ўрад быў разагнаны, прэзыдэнт краіны арыштаваны. Праціўнікі хунты пайшлі ў падпольле і пачалі барацьбу з антыдэмакратычным рэжымам, арганізаваўшы Ўрад нацыянальнага адзінства. 7 верасьня ўрад у падпольлі заклікаў насельніцтва Мʼянмы да агульнанацыянальнага паўстаньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG