Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь засакрэціла 15% экспарту ў Расею


Засакрэчаны экспарт у Расею ацэньваецца прыкладна ў 1,29 млрд даляраў, ці 14,8% ад агульных паставак. У 2020 годзе скрытыя пастаўкі з адной краіны ў іншую склалі толькі 152 млн (1,2% усяго беларускага экспарту).

Пра гэта піша DW.

Амаль 15% таварнага экспарту Беларусі ў Расею за сем месяцаў 2021 году на суму 1,3 млрд даляраў ЗША аказаліся схаванымі ў беларускай статыстыцы. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі (Белстат), стаў засакрэчваць пастаўкі ня толькі бэнзіну і ўгнаеньняў, але і трактароў, паведамляе ў панядзелак, 18 кастрычніка, выданьне РБК.

З базы дадзеных Белстату вынікае, што ў пэрыяд са студзеня па жнівень 2021 году закрытая статыстыка экспарту ва ўсе краіны тавараў разам — на 8,2 млрд даляраў. За ўвесь 2020 год сума закрытага экспарту склала 1,6 млрд даляраў. З 2021 году, на фоне эканамічных санкцый у дачыненьні да Менску з боку Эўразьвязу і ЗША істотна пашырылася доля закрытых катэгорый экспарту. Раней да іх адносіліся пастаўкі тытуню, хімічных радыяактыўных элемэнтаў, каштоўных мэталаў, лятальных апаратаў і іх частак, зброі і боепрыпасаў. Цяпер да іх дадаліся нафта і нафтапрадукты, мінэральныя ўгнаеньні, а таксама трактары і грузавікі.

Сукупны экспарт тавараў зь Беларусі ў Расею ў студзені–ліпені 2021 году, Белстату, склаў 8,71 млрд даляраў, а сума паставак па адкрытых групах таварнай намэнклятуры — 7,42 млрд. Такім чынам, засакрэчаны экспарт у Расею ацэньваецца прыкладна ў 1,29 млрд, або 14,8% ад агульных паставак. У 2020 годзе скрытыя пастаўкі з адной краіны ў другую склалі толькі 152 млн (1,2% усяго беларускага экспарту ў Расею).

РБК адзначае, што засакрэчваньне замежнагандлёвых дадзеных адной краінай не заўсёды эфэктыўна, улічваючы даступнасьць «люстранай» статыстыкі. Фэдэральная мытная служба (ФМС) Расеі адносіць да так званага сакрэтнага коду імпарт зь Беларусі толькі на 3,7 мільёна (за студзень–ліпень), а ўсе астатнія пазыцыі трымае адкрытымі. У прыватнасьці, паводле яе дадзеных, імпарт грузавікоў склаў 446 млн даляраў, трактароў — 207 млн, мінэральнага паліва — 67 млн.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG