Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у КДБ і заявіў, калі чакаецца новая спроба рэвалюцыі


Будынак КДБ у Менску

18 кастрычніка адбыліся прызначэньні ў спэцслужбах дзяржавы. Прозьвішчы і пасады новых кіраўнікоў у КДБ не назвалі.

Пазьней у вечаровым сюжэце дзяржаўнай тэлевізіі заявілі, што прызначэньні ў Камітэце дзяржаўнай бясьпекі — гэта закрытая інфармацыя «па зразумелых прычынах». А на кадры, дзе Лукашэнка паказаны зь сілавікамі, твары службоўцаў былі схаваныя спэцэфэктам.

Перад прызначанымі людзьмі Аляксандар Лукашэнка паставіў шэраг задач, напісаў тэлеграм-канал «Пул первого».

«Зьвярніце ўвагу: сытуацыя застаецца напружанай. Дата чарговай спробы рэвалюцыі — пэрыяд правядзеньня канстытуцыйнага рэфэрэндуму», — сказаў Лукашэнка, якога цытуе БелТА:

«Хачу зьвярнуць увагу: сытуацыя застаецца напружанай, і нам супакойвацца яна не дае. Вам лепей за іншых вядома, што няўдалая спроба дзяржаўнага перавароту не зьмяніла плянаў праціўніка.

Калектыўны Захад працягвае ўмешвацца ва ўнутраныя справы краіны, нацэліўшыся на зьмену ўлады, а самае небясьпечнае для нас – зьнішчэньне незалежнасьці нашай дзяржавы. Гэта мы павінны памятаць. Разумець і адчуваць кожны дзень і кожную гадзіну, асабліва вы. Задзейнічаюцца санкцыі, фінансуюцца пратэсты, экстрэмізм, тэрарызм. Падбіраюцца і рыхтуюцца баевікі. Мы гэта не проста ведаем, мы з гэтым працуем».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG