Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гаіці выкралі хрысьціянскіх місіянэраў з ЗША


Падлеткі гуляюць у футбол на пляжы ў Порт-о-Прэнсе, архіўнае фота

Група місіянэраў з ЗША, а таксама іх сямейнікі, у тым ліку дзеці, былі выкрадзеныя ўзброенай групоўкай каля гаіцянскага Порт-о-Прэнса.

Паводле ВВС, прынамсі 15 чалавек былі выкрадзеныя пасьля наведваньня дзіцячага дома. Пра гэта паведамілі СМІ крыніцы ў сужбах бясьпекі Гаіці.

Гаіці мае адзін з самых высокіх паказчыкаў выкраданьняў у сьвеце, бо магутныя групоўкі выкарыстоўваюць беззаконьне, каб зарабіць на выкупных плацяжах.

Пасьля забойства прэзыдэнта Жавэнэля Маіса ў ліпені канкуруючыя групоўкі спрабавалі атрымаць кантроль над краінай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG