Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 390 тысяч беларусаў жывуць па-за рысай беднасьці. «Па пяцьсот» і больш маюць каля 8% жыхароў краіны


Ілюстрацыйнае фота

4,2% насельніцтва Беларусі жыве па-за рысай беднасьці — іх сярэднедушавыя даступныя рэсурсы не дацягваюць да бюджэту пражытачнага мінімуму.

Гэта вынікае з інфармацыі Белстату па выбарачным дасьледаваньні хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцьця ў першым паўгодзьдзі 2021 году.

Сярэднедушавы даход — агульны аб’ём даходаў, падзелены на колькасьць насельніцтва. Пры разьліку даходаў на душу насельніцтва ўлічваецца ўсё насельніцтва, у тым ліку беспрацоўныя, пэнсіянэры, непаўналетнія.

Паводле статыстыкі, у першым паўгодзьдзі 2021 году сярэднедушавыя рэсурсы

  • да 250 рублёў у месяц мелі 2% беларусаў,
  • 250,1 — 400 рублёў мелі 15% беларусаў,
  • 400,1 — 500 рублёў — 15,2%,
  • 500,1 — 600 рублёў — 16,5%,
  • 600,1 — 700 рублёў — 13,9%,
  • 700,1 — 800 рублёў — 9,8%,
  • 800,1 — 900 рублёў — 7,1%,
  • 900,1 — 1 000 рублёў— 5%.

Больш за 1 000 рублёў сярэднедушавых рэсурсаў на месяц мелі 14,9% беларусаў, сярод іх прыкладна «па пяцьсот» (1 200,1 — 1 300 рублёў) мелі на месяц толькі 1,8% насельніцтва, больш за 1300 рублёў — яшчэ 6,4% беларусаў.

Сярэднедушавыя даступныя рэсурсы 4,2% насельніцтва Беларусі не дацягваюць да бюджэту пражытачнага мінімуму, які цяпер складае 283,46 рубля.

Калі ўлічыць, што па дадзеных на 1 студзеня 2021 году насельніцтва Беларусі складала 9 мільёнаў 349,6 тысячы чалавек (больш сьвежыя дадзеныя пакуль не публікаваліся), вынікае, што па-за рысай беднасьці ў Беларусі ў першым паўгодзьдзі 2021 году жылі каля 392,7 тысячы чалавек.

Больш за ўсё тых, хто апынуўся за мяжой беднасьці (у працэнтных суадносінах), у Берасьцейскай вобласьці, — 6,1% ад колькасьці насельніцтва, менш за ўсё — у Менску (1,1%).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG