Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска перамагла на прэстыжным міжнародным вакальным конкурсе для дзяцей Sanremo Junior у Італіі


Ксенія Галецкая

Беларуска Ксенія Галецкая стала пераможцам міжнароднага фэстывалю «Sanremo Junior», заваяваўшы Гран-пры. Пра гэта яна паведаміла ў сваім Інстаграме.

SanRemo Junior — адзін з прэстыжных вакальных конкурсаў для дзяцей да 15 гадоў, які праходзіць пад патранажам Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЭФ) і адміністрацыі Сан-Рэма. Канкурсанты выступаюць на сцэне легендарнага тэатра Ariston, дзе кожны год праходзіць знакаміты фэстываль Сан-Рэма.

Ксеніі Галецкай 14 гадоў. Яна нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў Гомлі. У 2015-м стала фіналісткай 5 сэзону талент-шоў тэлеканала АНТ «Я сьпяваю». Заваявала Гран-пры на Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск-2019». З 2018 году Ксенія жыве ў Менску і займаецца ў студыі мастацтваў прадусарскага цэнтру «Спамаш».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG