Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Эстоніі раскрытыкаваў футбольны зьвяз за нядопуск заўзятараў на стадыён празь бел-чырвона-белыя камбінэзоны


Тоомас Хендрык Ільвэс

Былы прэзыдэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвэс раскрытыкаваў футбольны зьвяз сваёй краіны за нядопуск беларускіх заўзятараў на стадыён праз тое, што яны былі ў бел-чырвона-белых камбінэзонах.

«Чым займаецца эстонскі футбол? Чаму гэта наогул адбываецца? — напісаў Ільвэс у Твітэры.

Ён таксама прывёў у прыклад мэра Рыгі, які падчас хакейнага чэмпіянату сьвету замяніў беларускі афіцыйны сьцяг на бел-чырвона-белы.

Прадстаўнік стадыёну ў Таліне 8 кастрычніка не прапусьціў беларускіх заўзятараў на адборачны матч чэмпіянату сьвету Эстонія-Беларусь у бел-чырвона-белых камбінэзонах. Ён заявіў, што камбінэзоны трэба зняць, тлумачачы гэта патрабаваньнем УЭФА. Тады зборная Беларусі прайграла зь лікам 2:0.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG