Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекары рэкамэндавалі брытанскай каралеве адмовіцца ад вячэрняга кактэйлю


Лекары рэкамэндавалі брытанскай каралева Лізавеце II адмовіцца ад алькаголю. 95-гадовая каралева паслухалася парады, каб падрыхтавацца да напружанага раскладу гэтай восеньню і сьвяткаваньня плятынавага юбілею (70 год) кіраваньня ў наступным годзе.

Пра гэта піша часопіс Vanity Fair.

Увечары каралева звычайна піла кактэйль, часьцей за ўсё — сухі марціні, сказаў часопісу сябар каралеўскай сям’і. Сяброўка і стрыечная сястра каралевы па матчынай лініі Маргарэт Родс распавядала, што раней Лізавета любіла выпіць за вячэрай келіх салодкага віна, а перад сном — келіх шампанскага.

Каралева любіць кактэйль з вэрмуту Dubonnet і джыну. Летась Букінгемскі палац выпусьціў уласную лінію сухога джыну, а каралеўскія вінаграднікі сталі выпускаць пеністае віно, піша выданьне.

Паводле словаў сябра сямʼі, зь якім гаварыў Vanity Fair, Лізавета ня лічыць адмову ад алькаголю праблемай. Але сам ён лічыць несправядлівым, што ў такім узросьце каралеве даводзіцца адмаўляцца ад аднае зь нешматлікіх прыемнасьцяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG